Міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў. Фота: Sebastian Gollnow / Pool Photo via AP

Міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў. Фота: Sebastian Gollnow / Pool Photo via AP

«У рамках пасяджэння мы будзем абмяркоўваць дэталёвыя рэчы «самалётнай кааліцыі». У гэтым выпадку мы гаворым пакуль пра падрыхтоўку пілотаў і не толькі пілотаў, але і нашых тэхнікаў і інжынераў, якія будуць займацца абслугоўваннем самалётаў.

Таму што гэта вельмі складаная сістэма. Прадметна пытанні будуць абмяркоўвацца з камандамі Міністэрстваў абароны Нідэрландаў, Даніі, ЗША і іншых краін, якія далучыліся да гэтай кааліцыі».

Паводле Рэзнікава, на 13-м пасяджэнні «Рамштайн» таксама будзе ісці размова пра «ўсё, што датычыць СПА, снарадаў, амуніцыі, артылерыі». 

Акрамя таго, важным для Украіны з'яўляецца пытанне аб адкрыцці хабаў для рамонту тэхнікі. 

«Нашы прыярытэты не змяніліся. Гэтая вайна — вайна рэсурсаў. Рэсурсаў — значыць не толькі зброі, але і магчымасцяў яе рамантаваць, абслугоўваць і ўсяго, што да гэтага мае дачыненне. Таму сярод важных для нас пытанняў — адкрыццё рознага тыпу хабаў па рамонце і аснашчэнні тэхнікі», — дадаў міністр.

Чытайце таксама:

Украінцы пад Запарожжам у двух месцах прарвалі першую лінію абароны расіян

За год з Беларусі ў Расію вывезлі больш за 130 тысяч тон боепрыпасаў — «Супольнасць чыгуначнікаў»

Член Савета федэрацыі РФ назваў умову для пачатку перамоваў з Украінай 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?