Каманда «Байпол» і Святлана Ціханоўская

Каманда «Байпол» і Святлана Ціханоўская

«На гэты момант не выяўлена ўцечкі інфармацыі, якая назапашваецца ў рамках плана «Перамога» і іншых ініцыятыў арганізацыі «Байпол», як не выяўлена і пагроз для інфармацыі, якая [ў арганізацыі] захоўваецца.

На сёння прызначана медыяцыя паміж бакамі канфлікту ў прысутнасці кіраўніцтва Аб’яднанага пераходнага кабінета», — гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, на мінулым тыдні ў «Байполе» адбыўся скандал. Аляксандр Азараў апублікаваў відэа, у якім заявіў, што «Байпол» страціў доступ да сваіх медыярэсурсаў, усе паролі засталіся ў распараджэнні былога супрацоўніка арганізацыі Мацвея Купрэйчыка, які адмовіўся прайсці паліграф, за што і быў звольнены з арганізацыі. Пазней у тэлеграм-канале «Байпола» з'явіўся запіс, у якім абвінавачанні прагучалі ў адрас самога Аляксандра Азарава. 

Поўную храналогію канфлікту ў «Байполе» вы можаце прачытаць тут. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?