Ракета ў Крывым Розе трапіла ў шматпавярховік. Фота: тэлеграм-канал Сяргея Лысака

Ракета ў Крывым Розе трапіла ў шматпавярховік. Фота: тэлеграм-канал Сяргея Лысака

Ноччу 13 чэрвеня ў Крывым Рогу расейцы патрапілі ў пяціпавярховы дом, ёсць загінулыя і параненыя.

«Працуюць усе экстранныя службы, заканчваецца тушэнне пажараў. Хуткая аказвае дапамогу, ёсць пацярпелыя ў вельмі цяжкім стане, імаверна, ёсць людзі пад заваламі», — напісаў кіраўнік гарадской ваеннай адміністрацыі Аляксандр Вілкул.

Паведамляецца, мінімум пра шэсць загінулых.

Таксама ўначы расейцы атакавалі Кіеў крылатымі ракетамі Х-101/555, СПА знішчыла ўсе варожыя цэлі, паведаміў начальнік Кіеўскай гарадской ваеннай адміністрацыі Сяргей Папко.

Папярэдне паведамляецца, што для атакі на Кіеў праціўнік ужыў крылатыя ракеты Х-101/555, традыцыйна выпушчаныя стратэгічнымі бамбардзіроўшчыкамі Ту-95МС з раёна Каспійскага мора.

Папко адзначыў, што ўсе варожыя цэлі ў паветранай прасторы вакол Кіева былі выяўленыя і паспяхова знішчаныя сіламі і сродкамі супрацьпаветранай абароны, піша «Украінская праўда».

Інфармацыя аб ахвярах або разбурэннях пакуль не паступала.

Абстраляны «Шахедамі» быў таксама Харкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
5
Абуральна
11