Два арт-аб'екты пад назвамі «Уверх» і «Мяняем святло» з'явіліся ўнутры кругавых скрыжаванняў на вуліцы Авіяцыйнай. Работы выкананы заслужаным архітэктарам Беларусі Юрыем Градавым і скульптарам Канстанцінам Селіханавым.

Наогул дадаваць мастацтва ў свае праекты кампанія «А-100 Дэвелапмент» пачала даўно. Спачатку гэта былі сціплыя малюнкі на фасадзе: памятаеце дзяўчынку з шарамі на фасадзе дома ў Сеніцы? Затым былі муралы ў Новай Баравой («Вітрувіянскі чалавек» і іншыя). Пазней справа дайшла да вядомых скульптур — чаек у «Пірсе» і жоўтых самалёцікаў у Новай Баравой.

«У 2019 годзе мы распрацавалі цэласную стратэгію па ўкараненні сучаснага мастацтва ў нашы жылыя комплексы. Так з'явіўся новы напрамак дзейнасці — А-100 Art, — адзначыла генеральны дырэктар ГК «А-100 Дэвелапмент» Святлана Шэўлік. — Мы сталі першым у Беларусі забудоўшчыкам, які пачаў інтэграваць мастацтва ў свае праекты на такім высокім узроўні. Напрыклад, у квартале DEPO ў лобі першых дамоў з'явіліся карціны беларускай мастачкі Таццяны Радзівілкі».

Што да з'яўлення арт-аб'ектаў у Новай Баравой, то гэтай падзеі папярэднічала вялікая праца: конкурс, дзясяткі ўдзельнікаў, журы, строгі адбор. У выніку ўсіх дыскусій у квартале было вырашана ўстанавіць дзве скульптуры.

Кампазіцыя «Уверх» уяўляе сабой яркі паветраны шар, які імкнецца ўзняцца ў неба.

«Мяняем святло» — таксама ўвасабленне абнаўлення, руху ўверх і развіцця. 

У А-100 Art паабяцалі, што квартал чакаюць і новыя эксперыменты.

Чытайце таксама: 

Стала вядома, як зменіцца 2-я паліклініка ў Мінску

«У трэндах дачы». Эксперты расказалі, што адбываецца з продажам дамоў і што будзе далей

За колькі купляюць кватэры ў элітным новым квартале каля плошчы Перамогі?

Клас
22
Панылы сорам
0
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0