Сонечны акунь. Фота: Wikimedia Commons

Сонечны акунь. Фота: Wikimedia Commons

У Фінляндыі з'явіўся сонечны акунь, які кусае людзей, абараняючы месца адкладвання ікры, піша Postimees са спасылкай на партал Yle.

«Калі вы выпадкова праплывяце побач з нерастам, акунь абавязкова ўкусіць вас. На шчасце, у сонечнага акуня няма вялікіх зубоў, але ён можа пашчыпваць», — сказаў прадстаўнік фінскай рыбалоўнай супольнасці Юха Ояхар'ю.

«Сонечны акунь есць усё, што трапляецца яму на шляху», — дадае ён.

Спецыяліст Цэнтра прыродных рэсурсаў Фінляндыі Сана Кунінгас заклікала мясцовых жыхароў паведамляць, калі яны ўбачаць гэтую рыбу ў прыродзе.

Натуральны арэал сонечнага акуня — Паўночная Амерыка ад Паўночнай Дакоты да Нью-Джэрсі і ад Гудзонава заліва да Паўднёвай Караліны. Сустракаецца ён і ва Усходняй Еўропе. У Беларусі, здаецца, пакуль гэтага акуня не выяўлена.

Клас
4
Панылы сорам
2
Ха-ха
8
Ого
15
Сумна
4
Абуральна
1