У новай серыі прапанаваны механічныя мадэлі ў двух каляровых рашэннях у стылі Industrial. Іх галоўная асаблівасць — новы механізм і спецыяльны завадны ключ Hvilina-winder.

Візітнай карткай абноўленай лімітаванай калекцыі L&MR паслужылі новы механізм Miyota 9029 premium automatic (24 рубінавыя камяні), а таксама спецыяльны ключ для яго заводу Hvilina-winder.

Змяніўся і вонкавы выгляд, ён стаў больш стрыманым і вытанчаным. Празрысты корпус цяпер дэманструе працу механізма, а на ротары выканана гравіроўка з датай адкрыцця чыгункі.

У абноўленым дызайне цыферблата з'явілася акно, якое адкрывае элемент механізма.

Калекцыя L&MR натхнёная эпохай прамысловай рэвалюцыі XVIII—XIX стагоддзяў. Гэты перыяд быў напоўнены вялікай колькасцю новых адкрыццяў і смелых рашэнняў. Адным з такіх стаў пачатак развіцця чыгуначнага транспарту.

Гадзіннікавая стрэлка — сучасная інтэрпрэтацыя дызайну еўрапейскіх вакзальных гадзіннікаў таго часу. Выдзеленая колерам паметка на 27 хвіліне — адсылка да гістарычнага факта: цягнікі на чыгунцы Ліверпуль — Манчэстэр курсіравалі з хуткасцю 27 км/г. Бакавіны корпуса ў анфас стылізаваныя пад чыгуначныя рэйкі.

Завадны ключ Hvilina-winder — новы элемент, які закліканы разнастаіць досвед выкарыстання наручных гадзіннікаў, а таксама вырашыць тэхнічныя выклікі складанага корпуса. У дызайне заваднога ключа выкарыстана адсылка да эстэтыкі стылю Industrial з фірмовай гравіроўкай.

Корпус гадзіннікаў выраблены з нержавеючай сталі, шкло сапфіравае, раменьчык з натуральнай скуры. Аб'ёмная стылізаваная ўпакоўка пагружае ў эстэтыку калекцыі з моманту распакоўвання.

Новая калекцыя ўжо даступная для перадзамовы са зніжкай 25% на сайце кампаніі. Усяго будзе выпушчана 200 штук кожнай мадэлі. У продажы гадзіннікі з'явяцца ў кастрычніку.

Чытайце таксама:

У Беларусі зрабілі гадзіннік з карцінамі вядомага ўкраінскага мастака

Брэнд Hvilina выпусціў гадзіннікі з нацыянальным каларытам

Толькі паглядзіце, якую раскошную калекцыю гадзіннікаў Salidarnasć выпусціў беларускі вытворца

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?