Паводле версіі Лукашэнкі, гэтую зброю яму не тое што ніхто не навязваў, а ён нават яе з Пуціна ледзь не выбіваў, спачатку просячы, а пасля нават патрабуючы.

«Гэта было маё патрабаванне, гэта не Расія мне навязвала. Таму што з ядзернай дзяржавай ніхто ў свеце яшчэ не ваяваў», — растлумачыў свае матывы Лукашэнка.

«Вярні мне гэту пакуль зброю. Мне яе дастаткова. Не трэба стратэгічную. Яна мне навошта? З Амерыкай я ж не збіраюся ваяваць. Тактычнай цалкам дастаткова», — нібыта сказаў Пуціну Лукашэнка. 

Але пры гэтым згадаў, што ў краіне рыхтуюцца нібыта пляцоўкі і для стратэгічных ракет. Хоць увогуле «ў нас жа сховішчаў гэтых, як сабак на вёсцы», і «мы іх ужо сёння пяць-шэсць аднавілі».

Таксама Лукашэнка прызнаў, што ўжыванне Беларуссю расійскай тактычнай ядзернай зброі мусіць узгадняцца з Пуціным, але гэта, маўляў, можа быць зроблена адным званком.

«Калі пачнецца вайна, я што, буду глядзець па баках? Зняў трубку, дзе б ён ні быў, ён зняў. Ён патэлефанаваў, я зняў трубку, у любы момант, нават вось цяпер. Таму ну што тут за праблема ўзгадніць нанясенне нейкага там удару?» — сказаў ён.

Пры гэтым Лукашэнка дадаў, што тактычная ядзерная зброя, якая размяшчаецца ў Беларусі, маўляў, утрая больш магутная, чым бомбы, скінутыя ЗША ў 1945 годзе на японскія Хірасіму і Нагасакі.

Чытайце таксама:

Літва і Польшча заклікалі НАТА адказаць на размяшчэнне расійскай ядзернай зброі ў Беларусі

ЗША не бачаць пагрозы ядзернай вайны з-за размяшчэння ядзернай зброі ў Беларусі

Размяшчэнне ядзернай зброі ў Беларусі пачнецца пасля 7-8 ліпеня — Пуцін

Лукашэнка заяўляе, што кіраваць ядзернай зброяй будзе ён: «Ніякага вагання не будзе»

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?