Фота: NBS24

Фота: NBS24

12 чэрвеня многія медыя і тэлеграм-каналы, у тым ліку і «Наша Ніва», напісалі пра тое, што кітайскі брэнд адзення пад назвай EBLAN збіраецца прыйсці на расійскі рынак, аднак гэтая навіна аказалася непраўдзівай. 

Расійскае выданне «Сенсацый.нет» напісала, што сапраўдная першакрыніца навіны — пост сямігадовай даўнасці ў адным з паблікаў сацсеткі «УКантакце», які быў выкарыстаны сайтам «Восток. Медиа» для нядаўняга распаўсюджвання фэйку са згадваннем у якасці крыніцы самой кампаніі EBLAN. 

«Сенсацый.нет» адзначае, што гэты фэйк за пару дзён стаў настолькі папулярным у інтэрнэце, што некаторыя расійскія юрысты і маркетолагі нават сталі публічна ацэньваць магчымую рызыку для кітайскай кампаніі з такой назвай, якая магла б узнікнуць згодна з заканадаўствам Расіі.

Выбачаемся за недакладную інфармацыю.

Чытайце таксама:

Паглядзіце, як робат-васьміног ходзіць па дне на двух штучных шчупальцах ВІДЭА

Чаму ў Польшчы ўсе ходзяць з плюшавымі гусямі?

У мінскіх крамах заўважылі незвычайныя кавуны ФОТАФАКТ

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?