Кірыла Буданаў. Фота: «Новое время»

Кірыла Буданаў. Фота: «Новое время»

РІА «Навіны» са спасылкай на сваю крыніцу сцвярджае, што расійская ракета патрапіла ў будынак украінскага Галоўнага ўпраўлення разведкі — ды акурат у суседні з Буданавым кабінет. Цяпер, маўляў, Буданаў у цяжкім стане знаходзіцца ў шпіталі ў Берліне.

Падобна да таго, што акурат да гэтай «спецаперацыі» можа мець дачыненне ўзнагароджанне лукашэнкаўскіх сілавікоў расійскімі ўзнагародамі, якое адбылося 1 чэрвеня. Пра сам яго факт у прэсе паведамлялася, а за што канкрэтна было тое ўшанаванне, афіцыйна не казалі.

У той жа час прапагандыст Вадзім Гігін, які днямі стаў дырэктарам Нацыянальнай бібліятэкі, у праграме «Вечар з Уладзімірам Салаўёвым», дзе ён ёсць частым госцем, нядаўна казаў наступнае:

«Дырэктар ФСБ Аляксандр Бортнікаў узнагародзіў беларускіх афіцэраў-разведчыкаў. Чаму пра гэта абвясцілі публічна? Гэта была аперацыя «Валькірыя 2.0», для якой былі вызначаныя каардынаты. Усе ведаюць, дзе знаходзіцца Рыбальскі востраў, гэта штаб-кватэра ГУР Кірылы Буданава. Адбыўся момант, калі там знаходзіліся прадстаўнікі кіраўніцтва і нейкія разведчыкі, якіх нібы як узнагароджвалі. Удар аказаўся вельмі адчувальным, мякка кажучы».

Раней расійская прапаганда (а за ёй і беларуская) цягам мая запускала інфармацыю пра тое, што спачатку нібыта загінуў, а пасля быў цяжка паранены галоўнакамандуючы УСУ Валерый Залужны. Ён сапраўды не з'яўляўся на публіцы некалькі тыдняў, але 25 і 26 мая з'явіўся і на фота, і на відэа.

Апошняе на сённяшні дзень відэа з Кірылам Буданавым з'явілася 11 чэрвеня. У ім кіраўнік украінскай разведкі паўхвіліны глядзіць у камеру і не прамаўляе ні слова, а ў канцы роліка ўзнікае надпіс «Планы любяць цішыню».

 

Чытайце таксама:

Расіяне не мелі іншага плана захопу Кіева, як высадка ў Гастомелі — Буданаў

«Ён нам ніколі не адмаўляў». Кіраўнік украінскай разведкі прызнаўся, што Украіна працавала з Лукашэнкам праз дэпутата Шаўчэнку

«У мяне была прабітая спіна, шыя». Кірыла Буданаў расказаў пра цяжкое раненне, атрыманае на Данбасе

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?