Фота: AP

Фота: AP

Дэлегацыя афрыканскіх краін, у склад якой увойдуць лідары Паўднёвай Афрыкі, Сенегала, Замбіі, Каморскіх астравоў і прэм'ер-міністр Егіпта, збіраецца ў найбліжэйшыя дні наведаць Кіеў і Санкт-Пецярбург для прапановы спіса «мер па ўмацаванні даверу» паміж Украінай і Расіяй для аблягчэння наступных мірных перамоў па спыненні вайны.

Як піша агенцтва Reuters, якое азнаёмілася са спісам, гэтыя папярэднія меры ўяўляюць сабой наступныя крокі:

  • Вываз расійскай тактычнай ядзернай зброі з Беларусі.

  • Вывад расійскіх войскаў з тэрыторыі Украіны (не канкрэтызуецца, ці з усёй тэрыторыі альбо толькі з часткі).

  • Зняцце ордара на арышт Уладзіміра Пуціна, які быў раней ініцыяваны Міжнародным крымінальным судом за ваенныя злачынствы і злачынствы супраць чалавечнасці.

  • Адмена санкцый супраць Расіі (зноў жа не ўдакладняецца, ці ідзе гаворка пра поўнае зняцце санкцый альбо толькі пра частковае).

  • Безадмоўнае і бесперабойнае пагадненне па збожжы і ўгнаеннях паміж Украінай і Расіяй.

«Вышэйзгаданыя меры павінны быць скіраваныя на стварэнне ўмоваў, якія будуць садзейнічаць спыненню агню і ўмацаванню даверу паміж бакамі канфлікту для распрацоўкі стратэгій аднаўлення міру ва Украіне», — гаворыцца ў дакуменце са спісам мер ад афрыканскай дэлегацыі, які пакажуць прэзідэнтам Украіны і Расіі.

Нагадаем, што нядаўна лідары афрыканскіх краін анансавалі свой прыезд ва Украіну і Расію для распрацоўкі дарожнай карты спынення вайны, якая ставіць пад удар харчовую бяспеку Афрыкі праз парушэнне ланцужкоў паставак збожжа і ўгнаенняў.

Чытайце таксама:

Зяленскі прапануе Расіі «дыпламатычны выхад» з найменшымі стратамі

Міжнародны крымінальны суд пачаў расследаваць падрыў Кахоўскай ГЭС

Джо Байдэн прадоўжыў яшчэ на адзін год санкцыі супраць Беларусі

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?