Зала пасяджэнняў польскага Сейма. Фота ілюстрацыйнае

Зала пасяджэнняў польскага Сейма. Фота ілюстрацыйнае

Праект пастановы падрыхтавала кіроўная партыя «Права і справядлівасць» (ПіС). Яе аўтары не згодныя з тым, «што польская дзяржава павінна несці сацыяльныя і фінансавыя выдаткі памылковых рашэнняў іншай краіны — сябра Еўрасаюза».

Прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі заявіў, што міграцыйны пакт — гэта дыктат, і польскі ўрад не згаджаецца на нелегальную міграцыю і штрафы за непрыманне мігрантаў.

Лідар ПіС Яраслаў Качынскі падчас дыскусіі ў Сейме наконт пастановы ЕС аб размеркаванні мігрантаў абвясціў, што ў Польшчы будзе праведзены рэферэндум па перасяленні мігрантаў.

На мінулым тыдні пры супраціўленні Польшчы і Венгрыі міністры ўнутраных спраў краін ЕС прынялі міграцыйны пакт. Балгарыя, Мальта, Літва і Славакія ўстрымаліся.

Пагадненне ўводзіць прынцып абумоўленасці: альбо краіны пагодзяцца прыняць мігрантаў, якія дабіраюцца на поўдзень Еўропы праз Міжземнае мора, альбо будуць плаціць каля 20 тысяч еўра за кожнага недапушчанага. 

Чытайце таксама:

Маравецкі: Польшча не дапусціць прымусовага перасялення мігрантаў

У Літве абыходжанне з нелегальнымі мігрантамі прызналі неканстутыцыйным, але чыноўнікі сцвярджаюць, што інакш не далі б рады

Рэжым Лукашэнкі спрабаваў даць агнястрэльную зброю нелегальным мігрантам для нападу на памежнікаў ЕС — Памежная служба Латвіі

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?