Вольга Бондарава. Фота: яе старонка ў Facebook

Вольга Бондарава. Фота: яе старонка ў Facebook

Бондараву абразіла тое, што начальнік абласной міліцыі, на думку прапагандысткі, беспадстаўна абвінаваціў яе «ў арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і якія скіраваныя на захоп улады сілавым шляхам, а таксама ў працы на замежныя спецслужбы».

Асабліва яе зачапіла тое, што міліцэйскі начальнік недзе назваў яе «другім Ціханоўскім», абвінаваціў у абразе гродзенскіх высокіх чыноўнікаў Юрыя Караева і Уладзіміра Караніка і сказаў, што праз такіх, як яна, «адбыўся дзяржаўны пераварот».

Таксама Бондарава абвінаваціла Разянкова ў грубасці, адзначыўшы, што «адчувае іспанскі сорам за такія паводзіны беларускага афіцэра вышэйшага рангу». Калі ж міліцыя мае да яе прэтэнзіі, то хай, маўляў, выставіць «афіцыйныя абвінавачанні».

У канцы свайго звароту, пералічыўшы заадно ўсе свае заслугі перад рэжымам, прапагандыстка прапанавала Разянкову сустрэцца асабіста, каб «расставіць усе кропкі над «і» і больш не вяртацца да гэтага пытання».

А ў канцы падпісалася: «Вольга Бондарава, грамадскі дзеяч, грамадзянін Рэспублікі Беларусь, ябацька». 

Чытайце таксама:

Хто такія вамбаты? Як лукашыстаў падзяліла на два лагеры адно пытанне

Вольга Бондарава зрабіла «Драздоў» «Дзятламі» за песню на беларускай мове, якую спявалі пры Лукашэнку

Інфаказачка Бондарава цяпер вучыць, як адзяваць і стрыгчы дзяцей

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?