«Уладзімір Зяленскі — лідар, які паказаў прыклад мужнасці свайму народу і ўсяму свету. Уладзімір Зяленскі — герой не толькі яўрэйскага народа, але і ўсёй палітычнай украінскай нацыі, да якой адносяцца, вядома, і яўрэі. Мы ганарымся непахіснай стойкасцю нашага прэзідэнта, які абараняе дэмакратычныя каштоўнасці, свабоды і міралюбныя правы Украіны і нашых грамадзян», — цытуе словы канфедэрацыі «Украінская праўда».

Таксама ў заяве канфедэрацыі адзначаецца, што ў сучаснай Украіне, тым больш на дзяржаўным узроўні, няма ніякага «неанацызму», як пра гэта хлусіць Пуцін.

Акрамя таго, канфедэрацыя падкрэсліла, што ва Украіне, у прыватнасці, бытавы антысемітызм — адзін з самых нізкіх у Еўропе, а пасля 24 лютага 2022 года яго практычна не назіраецца.

Што да абвінавачанняў украінцаў у злачынствах часоў Халакосту, то канфедэрацыя нагадала расійскаму дыктатару, што Украіна — чацвёртая ў свеце краіна па колькасці праведнікаў народаў свету (людзей, якія ратавалі яўрэяў падчас Халакосту) — усяго 2 691 чалавек, паводле звестак «Яд ва-Шэм». Па даных украінскіх даследчыкаў, украінцаў-праведнікаў налічваецца больш за 15 тысяч. На іх рахунку — сотні тысяч выратаваных жыццяў яўрэяў.

«Менавіта пры прэзідэнце Уладзіміру Зяленскім заснаваны Дзень украінцаў, якія ратавалі яўрэяў падчас Другой сусветнай вайны. Ён адзначаецца на дзяржаўным узроўні 14 мая», — гаворыцца ў заяве.

Канфедэрацыя прадэманстравала фота меноры ў мемарыяле «Драбіцкі Яр» у ваколіцах Харкава, дзе падчас Халакосту нацысты расстралялі каля 20 тысяч вязняў Харкаўскага гета.

«Здымак зроблены адразу пасля расійскага абстрэлу 26 сакавіка 2022 года», — адзначылі ў канфедэрацыі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?