Фота: «Ганцавіцкі час»
Як піша «Ганцавіцкі час», затрыманыя людзі паводзілі сябе вельмі абуральна. Адзін з іх крычаў, што ён рускі, а беларусы яго «казлом назвалі».
«Мяне казлом абазвалі беларусы. А я рускі б…» — крычаў мужчына, седзячы на асфальце са скручанымі назад рукамі.
Мужчын, меркавана нецвярозых, выцягнулі з машыны на расійскіх нумарах і літарай Z на заднім шкле. Адзін ляжаў на зямлі, другога, у майцы з надпісам «Ветлівыя людзі», скруцілі міліцыянеры.
На месцы была яшчэ і жанчына, якая спрабавала заступацца за гэтых двух мужчын. Але яе неўзабаве акуратна, без ужывання фізічнай сілы, вывелі людзі ў вайсковай форме. Адыходзячы, жанчына яшчэ пагражала разбіць нечую камеру.
Афіцыйных каментароў па сітуацыі не было.





