Фота: Віленская беларуская гімназія імя Ф. Скарыны

Фота: Віленская беларуская гімназія імя Ф. Скарыны

У 2023-м 752 выпускнікі выбралі польскую мову на школьным іспыце па роднай мове (годам раней — 751), рускую — 408 (340). 

Іспыт па роднай мове складаецца з «заданняў на разуменне і фармаванне тэксту», таксама выпускнікі «павінны напісаць эсэ аб'ёмам 250-400 слоў» ці «пераказ тэксту на адну з трох вызначаных тэм», як паведамляе «Позірк».

Паводле звестак Нацыянальнага агенцтва адукацыі Літвы, у 2023 годзе іспыты здае амаль 27,5 тысячы выпускнікоў агульнаадукацыйных школ і прафесійна-тэхнічных вучылішчаў.

Колькасць беларусаў, якія жывуць у Літве, за 2022 год вырасла на 57,3% і дасягнула 48 804 чалавек, як паведаміла на брыфінгу 18 мая прадстаўніца даследчага цэнтра BEROC Анастасія Лузгіна са спасылкай на МУС краіны. 

Чытайце таксама:

«Большасць едзе па працы» — партрэт сярэднестастычнага беларуса ў Літве

Кім часцей беларусы працуюць у Літве?

Амаль 300 беларусаў не змаглі легалізавацца ў Літве, бо падтрымліваюць Расію і вайну

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0