Кіраўнік італьянскага ўрада Сільвіё Берлусконі 30 лістапада плануе наведаць Беларусь. Пра гэта паведаміў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Італьянскай Рэспублікі ў Беларусі Джуліё Прыджоні.

«Беларусь і Італія знаходзяцца на выключна важнае этапе актывізацыі ўзаемадачыненняў і ў бліжэйшай перспектыве могуць зрабіць якасны рывок ва ўзаемавыгадным супрацоўніцтве, аб чым сведчыць і маючы адбыцца 30 лістапада візіт у Мінск Сільвіё Берлусконі», – адзначыў кіраўнік італьянскай дыпмісіі.

«У Беларусі і Італіі кардынальна новы перыяд супрацоўніцтва, – сказаў амбасадар. – Ніколі раней у гісторыі двухбаковых адносін у нас не было на працягу такога кароткага перыяду часу афіцыйных візітаў міністраў замежных спраў і італьянскага прэм’ер‑міністра».

Як вядома, кіраўнікі замежнапалітычных ведамстваў Беларусі і Італіі абмяняліся сёлета візітамі. Сяргей Мартынаў у лютым пабываў у Італіі і Ватыкане. Міністр замежных спраў Італіі Франка Фраціні 30 верасня з афіцыйным візітам наведаў Мінск, правёў серыю перамоваў на вышэйшым узроўні і падпісаў пагадненне аб адукацыйных праграмах. У прыватнасці, адбылася сустрэча Франка Фраціні з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, падчас якой быў вызначаны вектар дзеянняў на бліжэйшую перспектыву і пацверджаны візіт прэм’ер‑міністра Італіі Сільвіё Берлусконі, прызначаны на 30 лістапада гэтага года.

«Усё гэта — адказ на візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Італію і Ватыкан у красавіку гэтага года», – падкрэсліў Джуліё Прыджоні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?