Фота: Getty Images

Фота: Getty Images

Фрагмент праграмы «Вести недели» ў сваім канале апублікаваў журналіст Ілья Шапелін.

«У Прыгожына знесла дах ад вялікіх грошай, адчування ўсёдазволенасці, што з’явіліся ўжо даўно — з часоў аперацый у Сірыі, Афрыцы, а ўмацавалася пасля ўзяцця Салядара і Арцёмаўска. Яму здалося, што ён можа супрацьпаставіць сябе і Міністэрству абароны, і самой дзяржаве, і асабіста прэзідэнту», — сказаў Кісялёў.

Прапагандыст распавёў, што Пуцін і ўсе датычныя да сітуацыі структуры ў ноч на 24 чэрвеня не прылеглі ні на хвіліну. За гэты час, паводле яго, на подступах да Масквы былі створаны тры лініі абароны.

Адна з іх па рацэ Ацэ. «Прайсці іх у Прыгожына не было ніякіх шанцаў», — кажа Кісялёў.

Паводле Кісялёва, Прыгожын сам запытаў размову з Пуціным, але той «са здраднікам размаўляць адмовіўся».

«У гэты момант ініцыятыву праявіў лідар Беларусі Лукашэнка. Па ўзгадненні з Пуціным ён спрабаваў датэлефанавацца да Прыгожына, але той на званкі Лукашэнкі адказваць не хацеў», — распавядае такую гісторыю Кісялёў.

«Тады ў паветра паднялася штурмавая і франтавая авіяцыя і стала наносіць папераджальныя бомбавыя ўдары, пакуль не па калоне, але побач, тыпу, алё, Яўген Віктаравіч, вазьміце трубачку, калі ласка. Так Лукашэнка і датэлефанаваўся», — гаворыць Кісялёў.

Каб пазбегнуць вялікага кровапраліцця, крымінальная справа аб узброеным мяцяжы была прыпыненая, як кажа Кісялёў.

«Але Прыгожын павінен выехаць у Беларусь — на гэтых умовах прэзідэнт Расіі памілаваў яго», — падкрэсліў ён.

«Ад права ўдзелу ў СВА Прыгожын адхілены», — сказаў Кісялёў.

Раней Лукашэнка распавёў сваю версію таго, як адбываліся перамовы з кіраўніком ПВК «Вагнер». Пуцін нібыта казаў Лукашэнку, што званіць Прыгожыну няма сэнсу, той не бярэ трубку, размаўляць ні з кім не хоча.

Як сцвярджаў Лукашэнка, яму ўдалося знайсці тры каналы камунікацыі з Растовам. Ён дазваніўся да намесніка міністра абароны Юнус-Бека Яўкурава, які ў той момант быў у Растове побач з Прыгожыным. Яўкураў нібыта спытаў у Прыгожына: «Вось, прэзідэнт Беларусі тэлефануе, будзеш размаўляць?» На гэта, паводле Лукашэнкі, Прыгожын адказаў: «З Аляксандрам Рыгоравічам? Буду!»

Вынікае, што згодна з новымі расійскімі метадычкамі штурмавой авіяцыі прыйшлося страляць, каб прымусіць Прыгожына пагаварыць з Лукашэнкам.

Чытайце таксама:

«Людзі не разумеюць, што і мы прагматычна да гэтага падыходзім». Лукашэнка патлумачыў, як збіраецца выкарыстоўваць «вагнераўцаў»

«Лукашэнка можа стаць міратворцам на сваю галаву, бо Пуцін помслівы». Аналітык — пра вынікі мяцяжу і Прыгожына ў Беларусі

«Цэлая брыгада гатовая была». Лукашэнка заявіў, што быў гатовы паслаць войскі ў Расію для падаўлення мяцяжу

Клас
7
Панылы сорам
8
Ха-ха
105
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
21