Хасэ Марыя Бакера. Фота: Hector Vivas / LatinContent via Getty Images

Хасэ Марыя Бакера. Фота: Hector Vivas / LatinContent via Getty Images

Бакера гуляў за «Рэал Сасьедад» у 1980-1988 гадах і прыязджаў, дарэчы, у Мінск на матч Кубка УЕФА ў лістападзе 1987 года (0:0), пасля гуляў за «Барселону» (1988-1997).

За 9 гадоў у каталонскім клубе Хасэ Марыя Бакера даслужыўся да капітана, згуляў у 339 сустрэчах, забіў 94 галы і выйграў 14 трафеяў, уключаючы Лігу чэмпіёнаў.

Раней 60-гадовы іспанскі спецыяліст уваходзіў у трэнерскія штабы «Барселоны» і «Валенсіі». Быў спартыўным дырэктарам «Рэала Сасьедада», а пазней і галоўным трэнерам клуба.

У сезоне 2010/11 узначальваў польскі «Лех», калі там гуляў беларускі паўабаронца Сяргей Крывец.

Працаваў у розных структурах юнацкіх і моладзевых каманд «Барселоны». Быў кіраўніком скаўцкага бюро «Сіне-гранатавых».

Цяпер займае пасаду галоўнага трэнера балгарскай «Славіі». У мінулым сезоне клуб фінішаваў на 8-м месцы.

На мінулым тыдні Федэрацыя футбола звольніла Георгія Кандрацьева з пасады галоўнага трэнера нацыянальнай зборнай.

Кандрацьеў у другі раз узначаліў зборную ў 2021 годзе, за гэты час каманда здабыла толькі адну афіцыйную перамогу. Прычым у апошнім матчы пад кіраўніцтвам трэнера над зборнай Косава, перад гэтым прайграўшы тры матчы ў адборы да Еўра-2024.

БФФ паабяцала прызначыць новага трэнера ў найбліжэйшы час, прычым паведамлялася, што новым коўчам можа стаць замежны спецыяліст. У 2007-2011 гадах зборную трэніраваў немец Бернд Штанге.

Клас
6
Панылы сорам
2
Ха-ха
14
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
4