Пратэсты ў прыгарадзе Парыжа Нантэры, 30 чэрвеня 2023 года. Фота: AP Photo / Aurelien Morissard

Пратэсты ў прыгарадзе Парыжа Нантэры, 30 чэрвеня 2023 года. Фота: AP Photo / Aurelien Morissard

Падраздзяленні жандармерыі разгорнутыя ў стане павышанай гатоўнасці па ўсёй тэрыторыі краіны, уключаючы бранявыя машыны, верталёты, вадамёты і беспілотнікі для вядзення назірання.

Такой узмоцненай прысутнасцю спадзяюцца прадухіліць новыя ўспышкі беспарадкаў, якія ўскалыхнулі краіну ў канцы чэрвеня — пачатку ліпеня.

Дзень узяцця Бастыліі і пры менш напружаных абставінах нярэдка станавіўся падставай для беспарадкаў. Так, летась спалілі 749 аўто, затрымалі больш за 800 чалавек, пацярпелі 55 праваахоўнікаў.

Міністр унутраных спраў Жэральд Дарманен абвясціў, што ў цэлым на працягу выходных будуць дзяжурыць 130 тысяч сілавікоў. Кожны вечар на вуліцах будуць 45 тысяч праваахоўнікаў, з якіх 10 тысяч — у сталічным рэгіёне. Узмоцнена будуць дзяжурыць таксама тысячы пажарных.

У паліцыі ацэньваюць рызыкі новых пагромаў у гэтыя выхадныя як вельмі высокія. Аператыўная інфармацыя сведчыць, што моладзь шукае спосабы аднавіць свае запасы піратэхнікі.

На фоне гэтага праваахоўнікі перахопліваюць піратэхніку, якую падпольна перапраўляюць у Францыю з іншых краін Еўропы. У адным выпадку асобе, якая пагадзілася перавезці піратэхніку ў Францыю, далі ўзнагароду ў памеры 2000 еўра. 5 ліпеня ў грузавіку польскага перавозчыка выявілі 2,7 тоны піратэхнікі, якую, імаверна, таксама планавалі набыць для будучых беспарадкаў.

Хоць на нацыянальным узроўні святочныя мерапрыемствы да Дня ўзяцця Бастыліі не адмяняліся, многія мэрыі прынялі рашэнне адмяніць феерверкі.

Страхавальнікі ацэньваюць шкоду ад беспарадкаў у 650 млн еўра.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?