Фота: Генштаб УСУ
«На досвітку з ужываннем тактычнай авіяцыі вораг атакаваў востраў Змяіны скідам фугаснай авіябомбы», — паведаміла прэс-служба аператыўнай групоўкі «Поўдзень».
Востраў Змяіны быў захоплены расійскімі сіламі неўзабаве пасля пачатку ўварвання. Ён стаў месцам нараджэння мему пра «расійскі вайсковы карабель», калі ўкраінскі вайсковец у нецэнзурнай форме адмовіўся здавацца расейцам. Расійскія сілы занялі востраў. У канцы чэрвеня 2022 года расейцы пакінулі Змяіны. У пачатку ліпеня над востравам быў узняты ўкраінскі сцяг.
У суботу ўкраінскія медыя апублікавалі відэа наведвання вострава Уладзімірам Зяленскім, кіраўніком Офіса прэзідэнта Андрэем Ермаком і кіраўніком разведкі Кірылам Буданавым.
«Самая цёмная ноч заўсёды перад світаннем. Гэты світанак на Змяіным быў натхняльным. Востраў Перамогі, які наведалі разам з прэзідэнтам і камандай. Перамогі ўкраінскага народа над расійскай ардой. 500 дзён… 9 гадоў вайны…
Мы ўсё вернем. І будзем сустракаць украінскія світанкі. Найлепшыя світанкі на гэтай зямлі. Слава нашаму народу», — напісаў потым у тэлеграме кіраўнік Офіса прэзідэнта Андрэй Ярмак.





