Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) 26 ліпеня разашле запрашэнні на Алімпійскія гульні 2024 года ў Парыжы 203 Нацыянальным алімпійскім камітэтам (НАК), алімпійскі камітэт Расіі і НАК Беларусі не ўвайшлі ў гэты пералік, пра гэта ў чацвер паведаміла прэс-служба МАК, як піша ТАСС.

Такая пастанова прынятая ў сувязі з санкцыямі, уведзенымі МАК у дачыненні да расійскага і беларускага спорту праз канфлікт ва Украіне. 

У МАК падкрэслілі, што канчатковая пастанова пра допуск расійскіх і беларускіх спартоўцаў будзе прынятая арганізацыяй «у адпаведны час».

26 ліпеня 2024 года павінна пачацца Летняя алімпіяда ў Парыжы. 

Што азначае рашэнне МАК, будзе ўдакладнена.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?