Як вынікае з абвесткі, адкрываць шыльду будуць 16 ліпеня а 12-й гадзіне на адрасе вул. Чалюскінцаў, 54. Дзеля гэтай нагоды ў Магілёў выберуцца і нейкія эстрадныя зоркі, якія акурат гэтымі днямі гуляюць на «Славянскім базары» ў Віцебску. 

Барыс Маісееў — расійскі танцоўшчык і эстрадны спявак, які праславіўся дзякуючы эпатажным манерам. Магілёў — яго радзіма, у Беларусі ён правёў дзяцінства і раннюю маладосць. А памёр Маісееў 27 верасня мінулага года на 69-м годзе жыцця ў Маскве.

Пра тое, што на радзіме на доме, дзе ён жыў, збіраюцца размясціць памятную шыльду, загаварылі літаральна адразу пасля смерці спевака. І, як відаць, задуму імгненна ператварылі ў жыццё. 

Тэарэтычна перашкодай маглі б стаць правілы ўсталявання мемарыяльных знакаў не раней за пэўны тэрмін пасля смерці асобы. У Магілёве гэты тэрмін — 5 гадоў пасля смерці знакамітага чалавека. Калі б гаворка ішла пра якога-небудзь нацыянальна арыентаванага культурнага дзеяча, то на гэтыя правілы б і спасылаліся.

У той жа час вядома, што калі ў ідэі ёсць высокапастаўленыя заступнікі, то ў Беларусі на фармальныя абмежаванні глядзяць скрозь пальцы.

Чытайце таксама:

У Магілёве адкрылі памятную дошку савецкаму чэкісту-разведчыку

У Маладзечне адкрылі мемарыяльную шыльду Міхаілу Фінбергу

У Магілёве збіраюць грошы на помнік расійскаму губернатару

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?