Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа, прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган, прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Рышы Сунак, прэзідэнт ЗША Джо Байдэн, прэм'ер-міністр Італіі Джорджа Мелоні, генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Вільня, 12 ліпеня. Фота: Pavel Golovkin / AP

Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа, прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган, прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Рышы Сунак, прэзідэнт ЗША Джо Байдэн, прэм'ер-міністр Італіі Джорджа Мелоні, генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Вільня, 12 ліпеня. Фота: Pavel Golovkin / AP

«Можна сказаць, гэта была самая адказная і важная вячэра ў маёй кар'еры, на ёй прысутнічалі лідары розных краін свету. (…) У гэтым выпадку мы не маглі дапусціць памылак і павінны былі ўлічваць усе нюансы», — сказаў Самавічус.

З меркаванняў бяспекі не паведамлялася меню святочнай вячэры.

«Я хацеў раскрыць асаблівасці рэгіёнаў Літвы — Аўкштоты, Жамойці, Дзукіі. Мы падбіралі сезонныя прадукты. Канчатковы вынік спадабаўся і мне самому, і прадстаўнікам прэзідэнцкай службы. У меню былі рыбныя стравы, мясныя. Складаных страў не было», — заўважыў Вітаўтас, сказаўшы, што было чатыры змены страў.

«Меню было распрацавана ў 17-ці варыянтах з улікам патрэб канкрэтных гасцей. Напрыклад, адны не п'юць алкаголь, для іх падрыхтавалі іншыя напоі. І ў плане напояў былі літоўскія акцэнты. Хтосьці не пераносіць глютэну, у кагосьці алергія на арэхі. Было нямала людзей, якія не ядуць малочных прадуктаў», — падзяліўся Самавічус, распавёўшы, што ў яго камандзе працавала 12 чалавек на кухні і 24 — у зале. 

На вячэры прысутнічала каля 60 гасцей.

«Вячэра доўжылася 2,5—3 гадзіны, я не спаў суткі. Пачаў працу а 5-й раніцы і а 5-й раніцы скончыў, калі ўсе прывялі ў парадак, вымылі, вывезлі», — распавёў шэф-кухар.

«Але ёсць адзін момант, які сведчыць пра тое, што вячэра спадабалася, — талеркі былі практычна пустымі. Гэта галоўны паказчык», — падзяліўся Самавічус.

Чытайце таксама:

Зяленскі ў Вільні спыняўся ў гатэлі «Нарач»

Вышыванка Зяленскай, мятная двойка прэм'ера Даніі, нюдавыя туфлі Калас і штаны-палаца Мелоні. Якія касцюмы абралі палітыкі для сустрэчы НАТА ў Вільні

Сустрэча сусветных лідараў у Вільні. Найлепшыя фоты

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?