Млын ва Ушачах ахоўнага статусу не меў. Але такія аб'екты заўсёды маюць каштоўнасць як сведчанне прамысловага развіцця рэгіёна.

Краязнаўцы адзначаюць, што ў Віцебскай вобласці назіраецца цэлая кампанія па падрыве ўсяго старога. «Падраздзяленні МНС аказваюць дапамогу па ліквідацыі неэксплуатаваных будынкаў і збудаванняў» — так называюць гэта тыя, хто знішчае старыя будынкі.

«Кожны год МНС дае справаздачу, колькі ўсяго было знішчана, быццам гэта нейкае дасягненне, а не паказчык занядбанасці рэгіёна ў цэлым», — каментуе гісторык на ўмовах ананімнасці.

Так у Асвеі ўзарвалі мураваны будынак, знеслі сядзібу ў в. Двор Гомель, сядзібу Хлюсціных у Арэхаўску і г. д.

Днямі вось выявілася, што пад Полацкам знішчылі казармы.

Нядаўна ў Смалянах (Аршанскі раён) вырашылі зносіць два будынкі: аднапавярховы, 1880 г. п., і двухпавярховы, 1901 г. п. Бо мясцовы каледж, на балансе якіх яны былі, не ў стане іх утрымліваць. На знос выдаткоўваецца 16 тысяч рублёў, зносіць плануюць восенню.

Клас
3
Панылы сорам
5
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
5
Абуральна
85