Злева — знак, які быў, справа — цяперашняя шыльда замест яго. Фота: 11.27

Злева — знак, які быў, справа — цяперашняя шыльда замест яго. Фота: 11.27

У 1863 г. паўстанцы мелі вялікія спадзяванні на чыгунку. Яе хацелі выкарыстаць для хуткага перакідвання атрадаў. Чыгуначнікі выступілі на баку паўстанцаў. Самі яны былі французскімі падданымі, але многія былі ўдзельнікамі паўстання 1830—1831 гг. або іх дзецьмі.

Увечары 14 сакавіка каля вакзала сабралася сотня гродзенцаў, якія хацелі далучыцца да паўстання. Яны спрабавалі захапіць цягнік і з'ехаць у Парэчча, а потым агульнымі сіламі захапіць Гродна. Але ў мітусні са станцыі рушыў толькі лакаматыў. Дзясяткі ўзброеных гродзенцаў засталіся ў вагонах, якія былі адчэпленыя і нікуды не паехалі.

Пасля няўдалага ўгону цягніка арыштавалі 73 чалавекі. 17 верасня Міхаіл Мураўёў падпісаў канфірмацыю, згодна з якой 25 гродзенцаў за інцыдэнт 14 сакавіка выслалі ў Сібір.

Да Парэчча дабралася ўсяго 7—8 чалавек на чале з кіраўніком станцыі Гродна Кульчыцкім. Той паспеў з сабою прыхапіць 10 000 рублёў з касы чыгункі.

Клас
3
Панылы сорам
5
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
5
Абуральна
48