Навукоўцы знайшлі месца на Зямлі, куды падае больш за ўсё сонечнага святла. Гэта амаль тое ж самае, што быць на Венеры. Месца размешчана ў Паўднёвай Амерыцы, паведамляе Еўрапейская праўда.

Паблізу заходняга ўзбярэжжа Паўднёвай Амерыкі на вышыні больш за 4 тысячы метраў на плато Альтыплана ў пустыні Атакама навукоўцы зафіксавалі сусветны рэкорд сонечнага апраменьвання.

Са слоў даследнікаў, на квадратны метр прыпадае 2177 Вт, што амаль удвая больш за сярэдні паказчык на Зямлі.

«Гэта выпраменьванне, якое вы можаце атрымаць летам, знаходзячыся на Венеры», — сказаў аўтар даследавання Рауль Кардэра з Універсітэта Гронінгена ў Нідэрландах, дадаўшы, што Венера размешчана прыкладна на 28% бліжэй да Сонца, чым Зямля.

Аўтар даследавання растлумачыў, што прычынай звышмагутнай радыяцыі з'яўляюцца аблокі, якія над мясцовасцю тонкія і разбітыя і факусуюць выпраменьванне Сонца на паверхні.

Звычайна, кажа Кардэра, аблокі блакуюць сонечнае святло або адбіваюць выпраменьванне назад у космас.

Паводле вынікаў даследавання, аблокі над мысам здольныя ўзмацніць сонечнае выпраменьванне на паверхні да 80% у параўнанні з бясхмарнымі ўмовамі.

Паводле слоў даследчыка НАСА Сэйдзі Ката, які не ўдзельнічаў у даследаванні, выпраменьванне таксама можа зыходзіць ад іншых крыніц выпраменьвання.

У прыватнасці, кажа Сэйдзі Ката, гэта можа быць выпраменьванне праз атмасферу, якое не залежыць ад паказчыкаў Сонца. Дзякуючы яму, дадае Ката, зімой у хмарны дзень людзям можа быць цяплей, чым калі на двары ясна.

Клас
10
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
8
Сумна
1
Абуральна
0