Фота тут і далей: Realt.by

Фота тут і далей: Realt.by

На дом звярнуў увагу тэлеграм-канал «Будні рыэлтара», піша Realt.by.

Катэдж знаходзіцца на вуліцы Лясной у элітнай вёсцы Тарасава, за два кіламетры ад МКАД. У аб'яве напісана, што гэта самае высокае месца Тарасава. Побач ёсць лес са сцежкамі для прагулак, вадаём, недалёка цэнтр коннага спорту ў Ратамцы.

Агульная плошча катэджа — амаль 700 квадратных метраў, жылая — 270. У доме два жылыя паверхі, а таксама цокальны і мансардавы. Для перасоўвання па чатырохпавярховым доме ўсталяваны ліфт. Ёсць камін на дровах.

У доме чатыры спальні, у кожнай з якіх стаіць вялікі двухспальны ложак. У некаторых ёсць тэлевізар, шафы і працоўнае месца.

Санвузлоў у доме тры.

У доме дзве тэрасы на першым і чацвёртым паверхах, ёсць трэнажорная зала.

Стаяць шклопакеты з металапластыку Rehau, кандэнсацыйны кацёл De Dietrich Innovens PRO MCA 90 (90 кВт) з кіраваннем тэмпературай паветра на кожным паверсе і пунктавым рэгуляваннем з тэрмастатамі ва ўсіх батарэях дома. Праведзены оптавалаконны інтэрнэт і спадарожнікавае тэлебачанне. Ёсць сігналізацыя і трывожныя кнопкі, а таксама сістэмы кандыцыянавання і ўвільгатнення паветра.

Плошча ўчастка — 15 сотак. Сцены цагляныя, дах з ліставой металадахоўкі. Ацяпленне газавае, каналізацыя цэнтральная. Артэзіянская вада са свідравіны.

На ўчастку асобна стаіць SPA-комплекс плошчай 120 «квадратаў» з басейнам, саўнай і пакоем для адпачынку. Таксама ёсць гараж на два аўтамабілі з разеткамі для электракараў.

Цана дома — 1 500 000 даляраў. У аб'яве напісана, што можна таргавацца.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?