Ігар Стралкоў-Гіркін. Фота: AP Photo/Alexander Zemlianichenko, Pool

Ігар Стралкоў-Гіркін. Фота: AP Photo/Alexander Zemlianichenko, Pool

Цяпер Стралкоў (Гіркін) знаходзіцца ў СІЗА «Ляфортава», як піша РІА «Новості». Стралкоў адмовіўся размаўляць з праваабаронцамі, дадае расійскае дзяржаўнае агенцтва.

Па словах адказнага сакратара сталічнай Грамадскай назіральнай камісіі Аляксея Мельнікава, блогер знаходзіцца ў двухмеснай камеры, у яго ёсць тэлевізар і халадзільнік, ён ужо скарыстаўся бібліятэкай.

Раней жонка Ігара Стралкова (Гіркіна) пісала, што супраць яго выстаўлены абвінавачанні паводле артыкула 282 КК РФ (экстрэмізм).

Блогі Стралкова (Гіркіна) сталі папулярнымі пасля таго, як ён першы стаў даваць непрыхарошаную інфармацыю з франтоў і крытыкаваць расійскае камандаванне і ўлады. Ён стаў у шэрагі «Клуба раззлаваных патрыётаў». Апошнім часам яго крытыка Пуціна стала радыкальнай.

Чытайце таксама:

У Расіі затрымалі блогера і былога міністра абароны «ДНР» Ігара Стралкова (Гіркіна) — РБК

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?