Чарга на здачу крыві. Фота: instagram.com/tvoy_sol

Чарга на здачу крыві. Фота: instagram.com/tvoy_sol

Спачатку ад 8:00 да 10:00 павінны былі прыняць толькі 200 чалавек. Але прыём вырашылі падоўжыць да 13:00 і ўзяць больш узораў крыві. Паводле звестак «Беларуськалія», да 10:00 паспелі здаць кроў больш за 200 чалавек.

Чарга на здачу крыві. Фота: instagram.com/tvoy_sol

Чарга на здачу крыві. Фота: instagram.com/tvoy_sol

«Шанец, што нечая кроў падыдзе, невялікі. Але ўсіх донараў уносяць у базу і ў будучыні яны змогуць выратаваць нечае жыццё», — адзначае «Твой Салігорск».

Віктару Вуглову 29 гадоў, ён жанаты і выхоўвае трохгадовую дачку, працуе на «Беларуськаліі». Што яму патрэбна дапамога, стала вядома 20 ліпеня. Мужчына доўга лячыўся, і хіміятэрапія вывела хваробу ў рэмісію, але на непрацяглы час. Цяпер яму патрабуецца перасадка гемапаэтычных клетак — таксама яны называюцца гемацытабласты. Гэта самыя раннія папярэднікі клетак крыві, якія даюць пачатак усім астатнім крывяным клеткам і знаходзяцца ў асноўным у касцявым мозгу.

Віктар Вуглоў з дачкой. Фота: instagram.com/tvoy_sol

Віктар Вуглоў з дачкой. Фота: instagram.com/tvoy_sol

«Аднак верагоднасць знаходжання сумяшчальнага няроднаснага донара вельмі нізкая. І таму вельмі важна, каб нацыянальны рэестр такіх донараў быў максімальным. На сёння ён нешматлікі», — адзначае «Твой Салігорск».

Каб стаць магчымым донарам гемапаэтычных ствалавых клетак, трэба было запоўніць анкету і пагадненне аб унясенні сваіх даных у базу, а таксама здаць 10 мл перыферычнай крыві для аналізу. Калі хтосьці з салігарчан падыдзе, то здаць трэба будзе ўжо 500 мл крыві.

Чарга на здачу крыві. Фота: instagram.com/tvoy_sol

Чарга на здачу крыві. Фота: instagram.com/tvoy_sol

Патэнцыйным донарам гемапаэтычных ствалавых клетак можа стаць любы чалавек ад 18 да 50 гадоў. 

Чытайце таксама:

Новы метад тэрапіі раку дазволіў вылечыць дзяўчынку з лейкеміяй, якой не дапамагаў ніводны падыход

У Мінску правялі першую ў краіне аперацыю на пазваночніку з ужываннем адмысловага імплантата

Маладыя дактары ці з досведам: хто дабіваецца лепшых вынікаў?

Клас
9
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
2