Прыгожын ад'язджае са штаба ў Растове, 24 чэрвеня. Фота: AP Photo

Прыгожын ад'язджае са штаба ў Растове, 24 чэрвеня. Фота: AP Photo

«У Пуціна быў час прыняць рашэнне аб ліквідацыі [бунту] і арышце арганізатараў», — сказаў адзін з прадстаўнікоў еўрапейскай службы бяспекі. «Затым, калі гэта пачало адбывацца, наступіў параліч на ўсіх узроўнях… Панавалі абсалютная трывога і замяшанне. Доўгі час яны не ведалі, як рэагаваць».

Прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў заявіў журналістам, што ацэнкі выведкі былі «глупствам» і дзяліліся імі «людзі, у якіх няма ніякай інфармацыі».

Адсутнасць загадаў ад вышэйшага камандавання Крамля прымусіла мясцовых чыноўнікаў самім вырашаць, як дзейнічаць. Паводле слоў прадстаўнікоў службы бяспекі, без якіх-небудзь выразных загадаў мясцовыя вайскоўцы і кіраўнікі службаў бяспекі прынялі пастанову не спрабаваць спыніць добра ўзброеныя атрады «Вагнера» Прыгожына.

Многія на мясцовым узроўні не маглі паверыць, што мяцеж «Вагнера» мог адбыцца без пэўнай дамоўленасці з Крамлём — нягледзячы на экстранны тэлезварот Пуціна да нацыі раніцай у дзень бунту, у якім ён паабяцаў прыняць жорсткія меры, каб спыніць паўстанцаў, піша выданне.

«Мясцовыя ўлады не атрымлівалі ніякіх каманд ад кіраўніцтва», — заявіў высокапастаўлены супрацоўнік службы бяспекі Украіны. 

Калі з'явіліся папярэджанні службы бяспекі аб тым, што Прыгожын, магчыма, рыхтуе нейкі мяцеж, некаторыя ў сілавых структурах палічылі, што падрыхтоўка можа быць не больш чым блефам, каб узмацніць ціск і атрымаць больш рычагоў для забеспячэння свайго кантролю над Вагнерам, сказаў адзін з еўрапейскіх чыноўнікаў службы бяспекі.

Чытайце таксама:

Як кіраўнік «Вагнера» Прыгожын страціў частку пальца

Яўген Прыгожын зарэгістраваў кампанію ў Асіповіцкім раёне

Што вядома пра «Піянера», які будзе кіраваць ПВК «Вагнер» у Беларусі

Прыгожын у Растове. Што вядома на гэты момант пра «мяцеж Прыгожына»

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
6
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1