Ігар Стралкоў (Гіркін) падчас судовага паседжання 21 ліпеня. Фота: AP Photo/Alexander Zemlianichenko, Pool

Ігар Стралкоў (Гіркін) падчас судовага паседжання 21 ліпеня. Фота: AP Photo/Alexander Zemlianichenko, Pool

«Ігар Стралкоў затрыманы незаконна. Пакуль ён застаецца пад вартай па гэтым недарэчным і відавочна палітычна матываваным абвінавачванні, ён з'яўляецца палітычным вязнем», — заявіў Навальны.

Ён нагадаў, што Стралкоў (Гіркін) быў завочна асуджаны судом у Нідэрландах па справе аб забойства 298 пасажыраў «Боінга», збітага над Данбасам у ліпені 2014 года.

«Але цяпер Стралкоў арыштаваны не па абвінавачванні ў здзяйсненні гэтага злачынства, а па фіктыўнай і сфабрыкаванай справе аб экстрэмізме. Кажучы проста — за крытыку ўлады. А канкрэтна Шайгу і Пуціна. Безумоўна, крытыка Стралкова — гэта крытыка справа. Ён сварыўся на людаедаў за іх недастатковы апетыт. І даваў парады, як лепш есці людзей. І як правільней весці незаконную, агрэсіўную і дурную вайну. Аднак незалежна ад поглядаў Стралкова мы павінны стаяць на пазіцыях закона і справядлівасці. Чалавека можна судзіць толькі за тое злачынства, якое ён здзейсніў. Злараднічаць з таго, што Стралкоў стаў ахвярай сваёй уласнай улады, азначае публічна падтрымліваць беззаконне», — дадаў Навальны.

Ігар Стралкоў (Гіркін) быў арыштаваны 21 ліпеня па абвінавачванні ў экстрэмізме з-за двух допісаў у яго сацсетках. Яго затрымалі па даносе былога супрацоўніка ПВК «Вагнер».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?