Фота: Arkady Budnitsky / Anadolu Agency via Getty Images

Фота: Arkady Budnitsky / Anadolu Agency via Getty Images

«Сітуацыя на мяжы з Беларуссю застаецца кантраляванай, непасрэдна па лініі дзяржмяжы — спакойнай. Памежнікі не фіксуюць паблізу мяжы якога-небудзь перамяшчэння тэхнікі або асабістага складу ніякіх падраздзяленняў, якія б маглі быць пагрозай для Украіны. Але, вядома, пільная ўвага прыкаваная да знаходжання расійскіх наймітаў з прыватных вайсковых кампаній на тэрыторыі РБ», — заявіў спікер ДПСУ Андрэй Дземчанка.

Паводле звестак ДПСУ, цяпер вагнераўцаў на тэрыторыі Беларусі крыху больш за 5 тысяч і яны знаходзяцца на значнай адлегласці ад мяжы з Украінай.

«Аднак падраздзяленні разведкі, у тым ліку разведкі Дзяржпагранслужбы працягваюць адсочваць умовы іх знаходжання, як яны будуць у далейшым прыцягнутыя і наколькі яны будуць прадстаўляць пагрозу Украіне. Цяпер мы бачым, што яны больш нагнятаюць сітуацыю, у тым ліку ў дачыненні да краінаў ЕС. Гэта свайго роду адзін з фактараў уплыву, які яны працягваюць выкарыстоўваць», — заключыў Дземчанка.

Чытайце таксама:

13-я калона вагнераўцаў заехала ў Беларусь

«Тушонкі з'елі больш, чым за ўсё жыццё». У чатах сваякоў вагнераўцаў расхвальваюць умовы, у якіх яны жывуць у Беларусі

Літва пры неабходнасці гатовая закрыць мяжу з Беларуссю і Расіяй у любы момант — МУС

Арастовіч: Мэтай вагнераўцаў могуць стаць Вільня ці Дзвінск

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?