Запарожская АЭС. Фота: Радыё Свабода

Запарожская АЭС. Фота: Радыё Свабода

Экспeрты Міжнароднага агенцтва атамнай энергіі (МАГАТЭ) зафіксавалі выбухі каля захопленай расійскімі вайскоўцамі Запарожскай АЭС, паведаміў кіраўнік Дзяржаўнай інспекцыі ядзернага рэгулявання Украіны Алег Корыкаў. Паводле яго слоў, прадстаўнікі МАГАТЭ, якія пастаянна знаходзяцца на Запарожскай АЭС, зафіксавалі выбухі 26 і 27 ліпеня.

Раней прэс-служба МАГАТЭ паведаміла, што эксперты арганізацыі падчас агляду ЗАЭС 23 ліпеня ўбачылі некалькі мін, размешчаных у буфернай зоне паміж унутраным і вонкавым перыметрам станцыі. Міны знаходзіліся ў закрытай зоне, куды персаналу станцыі няма доступу.

Расія захапіла Запарожскую АЭС у першыя дні поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну. На пачатку ліпеня 2023 года ўлады Украіны заявілі, што расійскія сілы рыхтуюць правакацыю на АЭС. Расійскі бок, у сваю чаргу, сцвярджаў, што ўкраінскія войскі рыхтуюцца атакаваць станцыю ў ноч на 5 ліпеня. Ніякіх здарэнняў у пазначаны час на АЭС не зафіксавалі, пры гэтым на спадарожнікавых здымках АЭС на даху энергаблока № 4 заўважылі пабочныя неапазнаныя прадметы, якія з'явіліся ў ноч на 5 ліпеня, паведамляе Медуза.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?