Акіянічны батыскаф «Тытан» кампаніі OceanGate, які разам з усім экіпажам быў знішчаны яшчэ ў чэрвені пад ціскам вады праз няякасную канструкцыю батыскафа. Фота: афіцыйны сайт OceanGate

Акіянічны батыскаф «Тытан» кампаніі OceanGate, які разам з усім экіпажам быў знішчаны яшчэ ў чэрвені пад ціскам вады праз няякасную канструкцыю батыскафа. Фота: афіцыйны сайт OceanGate

Гільерма Сёнлайн, cузаснавальнік скандальна вядомай кампаніі OceanGate, чый батыскаф з людзьмі на борце пацярпеў крушэнне на глыбіні акіяна праз няякасную зборку транспартнага сродку, хоча адправіць тысячу людзей на планету Венера.

Пра гэта 28 ліпеня паведаміла выданне Business Insider.

На думку бізнэсмена, любыя сітуацыі пад вадой і ўвогуле досвед падводных даследаванняў ідуць на карысць больш глабальнай мэты — выхаду чалавецтва па-за натуральныя межы яго пражывання.

Для гэтага ў якасці пачатковага этапу, паводле перакананняў Сёнлайна, можна паспрабаваць адправіць людзей на Венеру да 2050 года, нягледзячы на вельмі неспрыяльную атмасферу планеты і не заўсёды ўдалыя падводныя даследаванні на Зямлі.

«Я думаю, што мая ідэя з Венерай менш амбіцыйная і складаная, чым, напрыклад, планы Маска адправіць мільён чалавек на Марс да 2050 года. Ведаю, што гэта выкліча здзіўленне, але сапраўды, чаму б чалавецтву не паспрабаваць жыць на Венеры? Тым больш што ў нас ёсць досвед падводных даследаванняў на Зямлі, што вельмі падобна да працы ў космасе», — падзяліўся Гільерма Сёнлайн з выданнем Business Insider.

Паводле яго слоў, паспяховае выжыванне адной тысячы чалавек на Венеры «тэарэтычна магчымае», бо на вышыні каля 50-ці кіламетраў ад паверхні планеты «тэмпература і ціск будуць больш аптымальнымі для людзей». 

Бізнэсмен упэўнены, што паспяховае будаўніцтва касмічнай станцыі ў аблоках Венеры да 2050 года разам з перасяленнем туды людзей «у прынцыпе можа быць рэалізавана». 

«Калі б касмічную станцыю можна было спраектаваць так, каб супрацьстаяць сернай кіслаце ў аблоках, то сотні ці тысячы людзей калі-небудзь маглі б жыць у атмасферы Венеры. У прынцыпе, гэта можна зрабіць да 2050 года, ды і ўвогуле — гэта мая мара. Ну і зразумела, што ў планах таксама будзе паступовае зніжэнне выдаткаў на эксплуатацыю нашых касмічных палётаў, каб мы менш залежалі ад дзяржаўных праграм», — адзначыў сузаснавальнік кампаніі OceanGate.

Заснавальнікі кампаніі OceanGate Стоктан Раш (злева) і Гільерма Сёнлайн (справа). Раш быў у ліку пяці чальцоў экіпажа батыскафа «Тытан», што загінулі праз вялікі ціск вады і дэфекты ў канструкцыі батыскафа. Фота: WikiBio

Заснавальнікі кампаніі OceanGate Стоктан Раш (злева) і Гільерма Сёнлайн (справа). Раш быў у ліку пяці чальцоў экіпажа батыскафа «Тытан», што загінулі праз вялікі ціск вады і дэфекты ў канструкцыі батыскафа. Фота: WikiBio

Характэрна, што менавіта скарачэнне выдаткаў на эксплуатацыю і жаданне сэканоміць пабольш грошай стала адной з прычын катастрофы на батыскафе «Тытан» у чэрвені гэтага года, у канструкцыі якога былі дэфекты, а любая крытыка ці агалоска гэтага падаўляліся кіраўніцтвам кампаніі OceanGate.

Удвая цікава, што сярод загінулых на «Тытане» быў Стоктан Раш, генеральны дырэктар і галоўны заснавальнік кампаніі OceanGatе, якая і спраектавала батыскаф і чый сузаснавальнік Гільерма Сёнлайн цяпер плануе адправіць тысячу чалавек на Венеру з паступовым памяншэннем затрат на іх дастаўку і абсталяванне.

Чытайце таксама:

Батыскаф пацярпеў крушэнне ад імплозіі. Тлумачым, што такое імплозія

«Я нутром адчуваў кепскае» — Джэймс Кэмеран пра трагедыю батыскафа «Тытан»

Як на Венеры: навукоўцы знайшлі месца на Зямлі, куды падае больш за ўсё промняў

Клас
2
Панылы сорам
7
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?