Мэр Масквы Сяргей Сабянін паведаміў, што ў выніку здарэння аказаліся нязначна пашкоджаныя фасады дзвюх вежаў Масквы-Сіці. У 50-павярховым будынку IQ-квартала былі пашкоджаны шыбы на пятым і шостым паверхах. З будынкаў комплексу «Масква-Сіці» эвакуявалі людзей, паведамляе ТАСС.

У вежы «Вока-2» былі выбітыя шыбы з першага па чацвёрты паверхі.

У сувязі з надзвычайным здарэннем на вылеты і прылёты закрываўся маскоўскі аэрапорт Унукава. У паветранай зоне Масквы і Падмаскоўя забаранялі палёты.

У выніку атакі беспілотнікаў пацярпеў адзін чалавек. Загінулых няма.

У склад IQ-квартала ўваходзіць урадавы комплекс, дзе размешчана некалькі міністэрстваў і ведамстваў, у тым ліку Мінэканамразвіцця, Мінпрамгандаль, Мінлічбы, Федэральнае агенцтва спраў нацыянальнасцяў, Расакрэдытацыя і Расстандарт. Тэлеграм-канал «Асцярожна, Масква» паведаміў, што выбуховай хваляй з офіса вынесла дакументацыю Мінлічбы.

Паводле звестак Мінабароны Расіі, у нападзе ўдзельнічала тры беспілотнікі — адзін з іх знішчаны ў паветры над Адзінцоўскім раёнам Маскоўскай вобласці, два іншыя збітыя сродкамі радыёэлектроннай барацьбы, яны ўпалі на тэрыторыі Масквы-Сіці.

Ранейшыя атакі дронаў у гэтым месяцы на Маскву былі 4, 24, 28 ліпеня.

Клас
54
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
1