Уладзімір Пуцін. Фота: Contributor / Getty Images

Уладзімір Пуцін. Фота: Contributor / Getty Images

Увядзенне польскіх сіл на тэрыторыю Украіны стане пачаткам далучэння заходнеўкраінскіх зямель да Польшчы. Пра гэта заявіў Уладзімір Пуцін, адказваючы на пытанні журналістаў.

«Ёсць ідэі ўвядзення пэўных польскіх падраздзяленняў у шырокім плане для бяспекі [ва Украіне], бо ўсіх выграбаюць у рамках мабілізацыйных мерапрыемстваў, але трэба ж падтрымліваць парадак і дысцыпліну. Але калі гэта адбудзецца, то гэта стане пачаткам шляху захопу заходніх тэрыторый Украіны на карысць Польшчы», — схлусіў прэзідэнт Расіі.

Таксама ён адзначыў, што ёсць планы стварэння польска-літоўска-ўкраінскіх падраздзяленняў, каб размясціць іх на мяжы з Беларуссю. Пуцін падкрэсліў, што бачыць у гэтых ідэях пагрозу нацыянальнай бяспецы Украіны, піша ТАСС.

Пуцін нагадаў, што думкі пра далучэнне тэрыторыі Заходняй Украіны ў склад Польшчы ніколі не пакідаюць польскую эліту. «Думаю, усе разумеюць, што гэта малаімаверна, але ў [галовах] польскай палітычнай эліты такая ідэя вельмі жывучая і ніколі [іх] не пакідае. Гэтыя планы вельмі вядомыя», — сказаў кіраўнік Расіі.

Пры гэтым, як падкрэсліў ён, палякі наўрад ці пагодзяцца з тым, што ім неабходна аддаць свае заходнія землі Нямеччыне па выніках Другой сусветнай вайны.

Чытайце таксама:

Пуцін заявіў, што Польшча хоча адарваць частку Беларусі

Клас
4
Панылы сорам
20
Ха-ха
31
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
5