Фота: Andy Maher

Фота: Andy Maher

Брытанскаму фатографу-самавуку ўдалося зрабіць рэдкі фотапартрэт драпежнай птушкі пустальгі, якая ляцела проста на яго, піша Бі-бі-сі.

Эндзі Мар жыве ў графстве Корнуал, размешчаным на паўднёвым захадзе Англіі.

Мар распавёў Бі-бі-сі, што аднойчы, калі ён займаўся сваім хобі, фатаграфуючы птушак у палёце, адна з іх вырашыла рэзка спікіраваць у яго кірунку і адляцела ўбок толькі ў самую апошнюю секунду.

Гэта была пустальга, таксама вядомая як маленькі сокал. Такіх птушак часта можна заўважыць у Англіі: яны лётаюць над лугамі і вышукваюць палявых мышэй і іншую здабычу.

Калі птушка пачала імкліва зніжацца ў яго бок, Мар навёў на яе фотаапарат і зрабіў серыю здымкаў гэтага моманту.

Пазней, калі фатограф пераглядаў атрыманыя кадры, ён, паводле яго слоў, быў вельмі ўражаны тым, што яму ўдалося сфатаграфаваць.

Мар падкрэсліў, што яму вельмі пашанцавала, што ў той момант на камеры былі выстаўленыя правільныя настройкі.

«Сфатаграфаваць птушку ў палёце цалкам магчыма, гэта не заўсёды складана… але зрабіць такі кадр у руху — гэта вялікая рэдкасць, асабліва калі птушка ляціць проста на вас. Такое можа здарыцца толькі раз у жыцці», — дадаў фатограф.

Клас
75
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
7
Сумна
1
Абуральна
1