«Кожную службу мы молімся за тых, хто несправядліва сядзіць. Кожную службу мы ўспамінаем палітвязняў і іх сем'і. Кожную службу мы молімся за тых, хто страціў свой дом і сваю Радзіму і цяпер шукае месца ў свеце. Кожную службу мы молімся за Беларусь. І кожную службу мы молімся за Украіну.

Але сёння мы прапануем кожнаму беларусу (і кожнай беларусцы), хто ўнёс лепту ў марафон салідарнасці, напісаць імёны блізкіх і дарагіх людзей. А мы з радасцю ўспомнім кожнае імя на гэтай службе.

«Бо любоў і праўда павінны перамагчы, а ўсякае зло павінна быць спынена. Бо кожная сляза павінна быць сцёртая, а нашы справы павінны напоўніцца клопатам аб блізкіх», — напісаў Аляксандр Кухта.

«Калі вы ўдзельнічалі ў марафоне, проста пакіньце імёны блізкіх вам людзей у гугл-форме вось тут (я памятаю пра бяспеку). Ці можаце перайсці ў групу нашага храма — там такі ж тэкст — і пакінуць імёны там. Абдымаю кожнага. Люблю кожнага. Чакаю кожнага на службе», — напісаў ён.

Служба пройдзе ў Вільні па адрасе Bokšto, 4. Гэта цэнтр горада, вуліца, што прымыкае да Замкавай (Pilies), суседні будынак з карчмой «1863».

Пачатак а 10-й раніцы.

Чытайце таксама:

Збор на палітвязняў прабіў планку ў 430 тысяч еўра! Далучайцеся да марафону салідарнасці

Святар Георгій Рой — пра даносы на яго, малітвы за Расію, якія дасылалі зверху, надзеі на Сусветны патрыярхат і страх прывыкнуць да несвабоды

Упершыню прайшло беларускае набажэнства ў юрысдыкцыі Канстанцінопальскага патрыярхата

Канстанцінопальскі патрыярхат падпісаў пагадненне з Літвой. Яно тычыцца і беларускіх вернікаў

Клас
8
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4