Фота: фэйсбук Патрыка Квіканта

Фота: фэйсбук Патрыка Квіканта

Заплывам цераз Фінскі заліў ён пераследаваў дабрачынную мэту — падтрымаць уменне дзяцей плаваць і сабраць для гэтага сродкі, піша Delfi.ee.

Патрык Квікант, каментуючы ў фінскіх медыя свой заплыў, сказаў, што разлічваў праплысці адлегласць 90 кіламетраў за тры дні.

Учора ўвечары, калі на сталіцу Эстоніі абрынуўся моцны дождж, смелы фін ужо дабраўся да пункта прызначэння. На сушу ён выйшаў каля дзесяці гадзін вечара ў Хельсінкі ў раёне Эйранта.

«Ці трэба мне казаць больш? Гэта надзвычай карысная форма мабільнасці, даступная ўсім нам, фінам, круглы год», — напісаў ён у фэйсбуку.

Патрыка Квіканта натхніў на заплыў родны сын: Густаў Квікант здзейсніў марш-кідок па моры са Стакгольма ў Хельсінкі, пераадолеўшы 500 кіламетраў.

Заплыў Квіканта-малодшага працягваўся больш за месяц.

Клас
21
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
4
Сумна
0
Абуральна
1