Заданаціць можна на сайце salidarnasc.com.

Што будзе далей з сабранымі сродкамі?

Пасля анлайн-марафону пройдзе першае пасяджэнне назіральнай рады з прадстаўнікоў медыя, што рэалізоўваюць праект. Яны прымуць рашэнне аб тым, як размеркаваць сабраныя сродкі паміж арганізацыямі-ўдзельніцамі марафону, а тыя, у сваю чаргу, змогуць на сабраныя грошы дапамагчы сем’ям палітвязняў, з якімі працуюць. Праз нейкі час (меркавана, праз тры месяцы) назіральная рада вывучыць справаздачы арганізацый і агучыць публічную заяву пра тое, на што пайшлі сродкі.

Вось пра якія арганізацыі гаворка:

  • сацыяльны праект INeedHelpBY;
  • праект дапамогі палітзняволеным беларускам «Палітвязынка»;
  • праваабарончая ініцыятыва дапамогі палітвязням Dissidentby;
  • фонд дапамогі беларусам у Літве RAZAM;
  • ініцыятыва BY_help;
  • Беларуская асацыяцыя палітвязняў «ДА ВОЛІ»;
  • Беларуская рада культуры;
  • фонд медыцынскай салідарнасці ByMedSol;
  • Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці;
  • фонд беларускай салідарнасці BYSOL;
  • дабрачынны фонд «Краіна для жыцця»;
  • публічная дабрачынная арганізацыя Littouwin LIONS CLUB;
  • Анархічны чорны крыж — Беларусь.

Паводле падлікаў «Вясны», у краіне цяпер 1475 палітвязняў. Праваабарончая ініцыятыва Dissidentby называе лічбу 1741 чалавек. Гэта тыя, хто цяпер знаходзіцца ў няволі за палітыку.

Арганізатары мерапрыемства нагадваюць пра меры бяспекі: не варта данаціць з выкарыстаннем расійскіх ці беларускіх плацежных інструментаў. Таксама, калі вы знаходзіцеся ў Беларусі, не рэпосціце, не лайкайце і не каментуйце трансляцыі са сваіх персанальных акаўнтаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?