Берлінская «Герта» ўстанавіла ўчора ўнікальны рэкорд. Гэта адбылося ў матчы супраць дзюсельдорфскай «Фартуны» ў першым туры другой Бундэслігі.

У каманды на полі адначасова знаходзілася трое родных братоў — венграў Дардаі.

У стартавым складзе выйшаў на поле Мартан Дардаі, а на замену выйшлі Пал (Палка) і Бэнцэ.

Да таго ж клуб трэніруе іх бацька Пал Дардаі, які ў свой час гуляў за «Герту» з 1997 па 2011 год.

Ягоны бацька Пал Дардаі таксама быў прафесійным футбалістам, а затым трэнерам.

«Герта», якая ў мінулым сезоне вылецела з Бундэслігі, прайграла ў выніку «Фартуне» 0:1.

Клас
6
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1