Фота: «Мінск-Навіны»

Фота: «Мінск-Навіны»

У барацьбе з баршчэўнікам Сасноўскага за апошнія 12 гадоў у горадзе дасягнулі прыкметных поспехаў. Калі ў 2011-м расліна засяляла 242,1 га, то ў 2013-м плошча, дзе ён расце, скарацілася да 65,2 га. Яшчэ праз пяць гадоў яна паменшала да 40,6 га, а цяпер складае 18,2 га, пішуць «Мінск-Навіны».

— Апошнія гады тэмпы зніжэння плошчы баршчэўніку нязначныя, — адзначаюць спецыялісты Мінгаркампрыроды. — Так як у глебе знаходзіцца вялікая колькасць яго насення, якое здольна захоўвацца там да васьмі гадоў, а самі расліны могуць адкладаць цвіценне да наступлення належных умоў, ліквідаваць пустазелле хутка і цалкам немагчыма.

Але канчатковая мэта — пазбавіцца назаўжды. Каб яе дасягнуць, для кожнага раёна Мінска штогод распрацоўваюць і зацвярджаюць планы, у якіх улічаны месцы росту баршчэўніку і занятыя ім плошчы, дакладна прапісаны заданні па яго апрацоўцы гербіцыдамі і іншыя метады знішчэння.

— У барацьбе з баршчэўнікам Сасноўскага важна прытрымлівацца прынцыпу паўсюднага прыняцця мер на тэрыторыях не толькі агульнага карыстання, але і замацаваных за суб'ектамі гаспадарання, а таксама на землях людзей, — падкрэсліваюць спецыялісты.

Клас
8
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1