«Я стварыў тэлеграм-бот, які нагадвае нам, колькі цяпер у краіне палітычных зняволеных. Бот называецца «Лічба Нуль», — піша беларускі дызайнер Уладзімір Маляўка. — Для свайго бота я вырашыў браць лічбы з сайта праваабарончага цэнтра «Вясна».

На думку Уладзіміра Маляўкі, бот стане напамінам «усім нам, асабліва тым, хто з’ехаў, пра тое, што ў краіне нічога не скончылася, рэпрэсіі працягваюцца». «Праект жыве, толькі пакуль ёсць «палітзэкі», як толькі іх не стане — праект прыйдзе да свайго лагічнага фінішу», — кажа дызайнер.

Бот дасылае паведамленні кожны раз, калі колькасць палітвязняў мяняецца, і штодзень у 23:34.

«Я разглядаю яшчэ гэты бот не як нешта інфармацыйнае, а як творчае пасланне, як крэатыўнае рашэнне для тых, хто не сочыць актыўна за падзеямі навокал», — зазначыў Уладзімір Маляўка.

Чытайце таксама:

Ёсць 500 тысяч! Людзі сабралі фантастычныя паўмільёна еўра на дапамогу палітвязням

Былога выкладчыка БДУІР Мікалая Банькова асудзілі да 4 гадоў калоніі

«Рэцыдывіст параіў ні ў якім выпадку не прызнавацца». Прафесар Алег Латышонак — пра тое, як сядзеў у польскай турме за часамі «Салідарнасці»

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?