Ілья Двойрын. Фота: сацсеткі

Ілья Двойрын. Фота: сацсеткі

Раней ужо пісалі пра суд над Ільёй Двойрыным, — праўда, па іншым эпізодзе, а вось адносна ягоных сваякоў нічога не было вядома.

Цяпер мясцовы тэлеграм-канал паведаміў, што сына з нявесткай 6 ліпеня суддзя Зінаіда Балаболава асудзіла на 15 сутак кожнага «па артыкуле аб захоўванні і распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў». У сына Ільі Двойрына Дзмітрыя знайшлі падпіску на выданне «Люстэрка» ў інстаграме, а ў ягонай жонкі Вікторыі — падпіску на тое ж «Люстэрка» ва «УКантакце».

Нядаўна, нагадаем, прайшоў суд над самім Ільёй Двойрыным, але яго на судзе не было. Яго асудзілі нібыта за расклейванне антыпуцінскіх улётак. Дзе мужчына знаходзіцца цяпер, невядома.

Чытайце таксама:

«Ціснуць праз родных, якіх таксама затрымалі». Праваабаронцы расказалі акалічнасці інцыдэнту з аблітым фарбай аўтамабілем Z-актывіста

Міліцыя сцвярджае, што затрымала жыхара Наваполацка, які абліў фарбай аўтамабіль расійскага Z-гастралёра. Але відэа заблюранае

У Наваполацку запэцкалі лабавую шыбу ў машыны расійскага «Z-гастралёра» Сяргея Юдаева ВІДЭА

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?