«На прыкладзеным малюнку відаць, што ўсяго ў спісе 16 939 дэфектаў — гэта агульная колькасць выяўленых дэфектаў у 2021-2023 гадах», — каментавалі аўтары рэсурсу. Сцвярджалася, што на пачатак гэтага года ў другім блоку БелАЭС яшчэ было «амаль 4000 дэфектаў».

У Мінэнерга заявілі, што ў табліцах прадстаўленыя «тыднёва-сутачныя заданні для падрадных арганізацый».

«Тлумачым, што гэта такое. За шматлікімі лічбамі крыецца звычайны працоўны працэс — у табліцах змешчаны тыднёвыя і сутачныя заданні для падрадных арганізацый, якія задзейнічаныя ў праекце. Робіцца гэта для дэталёвага маніторынгу тэрмінаў і якасці выканання работ. Праект маштабны, які патрабуе падвышанай увагі да кожнага этапу работ, да кожнай дробязі. Калі хтосьці не ўкладваецца з выкананнем заданняў у адведзены час альбо выконвае працу з недастаткова належнай якасцю — інфармацыя заносіцца ў табліцы.

Пры гэтым у цэлым гэта тычыцца не асноўных, а спадарожных работ, якія не ўплываюць на ключавыя функцыі, канструкцыі і сістэмы станцыі. Так прасцей кантраляваць ліквідацыю заўваг — яны ёсць на любой будоўлі. Пра дэфекты ў гэтым выпадку гаворкі не ідзе», — запэўнілі ў Мінэнерга.

«Табліцы абнаўляюцца кожны дзень. Адпаведна, праца над заданнямі вядзецца пастаянна. Большасць з прадстаўленых у іх пунктаў даўно выкананыя і ўжо неактуальныя», — дадалі ў ведамстве.

Чытайце таксама:

У Беларусі спажыванне электраэнергіі ўзрасло амаль на 5% — Мінэнерга

Другі энергаблок БелАЭС зноў уключылі ў сетку

У Пінску прайшоў «Парад калясак». Перамагла — у выглядзе БелАЭС

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?