Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн і прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі на саміце НАТА ў Вільні. Фота: AP Photo / Susan Walsh

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн і прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі на саміце НАТА ў Вільні. Фота: AP Photo / Susan Walsh

Андрэй Ярмак нагадаў, што на саміце НАТА ў Вільні ўхвалілі супольную дэкларацыю аб гарантыях бяспекі для Украіны. З краінамі, якія да яе далучыліся, Украіна мае стварыць сістэму двухбаковых дамоў. Са Злучанымі Штатамі перамовы аб гарантыях бяспекі пачнуцца на наступным тыдні.

«Гарантыі па бяспецы для Украіны будуць канкрэтнымі і доўгачасовымі абавязкамі, якія забяспечаць здольнасць Украіны перамагаць цяпер і стрымліваць расейскую агрэсію ў будучыні. Гэта будуць дакладна апісаныя фарматы і механізмы падтрымкі», — падкрэсліў кіраўнік Офіса прэзідэнта.

Ярмак дадаў, што гаворка ідзе «пра абаронную і фінансавую падтрымку, а таксама пра санкцыі і пакаранне агрэсара».

Чытайце таксама:

«Паступова вайна вяртаецца на тэрыторыю Расіі, і гэта абсалютна справядлівы працэс» — Зяленскі

CNN паказаў марскія дроны Украіны. Такімі нібыта падарвалі

ЗША таемна падзяліліся з Гаагай доказамі расійскіх ваенных злачынстваў ва Украіне — The New York Times

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?