Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Год таму 1 даляр ЗША можна было купіць за 2,67 беларускага рубля (у разлік бралі курсы валют на 1 жніўня 2022-га). Такім чынам, за 5 тысяч рублёў можна было атрымаць 1872 даляры.

Роўна праз год даляр можна даражэй за ўсё прадаць за 3,0293. Абмяняўшы 1872 даляры на рублі, вы атрымаеце 5 672 рублі. Атрымліваем плюс 672 рублі за год.

Еўра год таму можна было купляць па курсе 2,74 рубля. На 5 тысяч рублёў выходзіла 1825 еўра. Сёння еўра можна здаць максімум па 3,314. Атрымліваецца 6048 рублёў. Гэта на 1048 рублі больш.

Настолькі вялікая розніца ў выпадку даляра і еўра атрымалася за кошт таго, што летась еўрапейская валюта даволі моцна прасела адносна амерыканскай на фоне вайны ва Украіне. Усе чакалі, што ад канфлікту Еўропа пацярпіць мацней за Амерыку. Курс быў блізу адзін да аднаго. Але з часам еўра пачаў умацоўвацца адносна даляра ЗША.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: АР / Кін Чэнг

Ілюстрацыйны здымак. Фота: АР / Кін Чэнг

Пяройдзем да юаня. Летась 10 юаней можна было набыць за 4,07 беларускага рубля. Цяпер найлепшы курс продажу — 4,26. Такім чынам атрымліваецца, што, абмяняўшы летась рублі на юані, а сёння іх жа на рублі, вы атрымаеце 5233 рублі. Усяго +233 рублі за год.

Як бачым, азіраючыся на год назад, выгадней за ўсё было абменьваць беларускія рублі на еўра. Такая валютна-абменная аперацыя прынесла б вам каля 20% прыбытку ў рублёвым вымярэнні і каля 10% у даляравым.

У выпадку з кітайскай валютай выгада значна меншая. Але горш за ўсё было пакінуць грошы ў рублях. Бо калі 1 жніўня 2022 года на 5000 рублёў можна было набыць 1872 даляры ЗША, то цяпер толькі 1674 даляры. У еўра падзенне яшчэ больш заўважнае — 1506 еўра ў 2023 годзе замест 1825 еўра годам раней.

Чытайце таксама:

Наплыў турыстаў — кватэры ў цэнтры Гродна здаюць і па 100 даляраў за суткі. «З такімі цэнамі кватэру можна адбіць за некалькі гадоў»

З кампаніі «А-100 Дэвелапмент» сыходзіць адзін з кіраўнікоў

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?