Павел Латушка
У твітары Павал Латушка напісаў , што «НАУ выявіла больш за 50 дзяцей-сірот з 15 акупаваных украінскіх гарадоў, незаконна вывезеных у Беларусь», трое з якіх «перададзеныя на ўсынаўленне ў Расію».
Раней НАУ падрыхтавала справаздачу па фактах перамяшчэння ўкраінскіх дзяцей у Беларусь. 27 чэрвеня арганізацыя паведаміла, што «доказы ваенных злачынстваў», фігурантам якіх указаны Лукашэнка, перададзеныя ў Міжнародны крымінальны суд у Гаазе.
Камітэт Еўрапейскага парламента па замежных справах 18 ліпеня ўхваліў даклад, у якім заклікаў Міжнародны крымінальны суд выдаць ордар на арышт Лукашэнкі. Даклад будзе прадстаўлены Еўрапарламенту на зацвярджэнне ў верасні.
Чытайце таксама:
Міжнародны Чырвоны Крыж адхрысціўся ад паездак Шаўцова на Данбас
У Беларусь з акупаванага Данбаса было вывезена тры тысячы дзяцей





