Паводле матэрыялаў следства, Вячаслава абвінавацілі ў тым, што ён, нібыта ў нецвярозым стане, у прысутнасці супрацоўнікаў міліцыі «выказваў фразы, якія зневажаюць гонар і годнасць Аляксандра Лукашэнкі».

Запісы з відэарэгістратараў міліцыянтаў пазней выкарыстоўваліся ў судзе як доказы вінаватасці Салодкага. Якімі менавіта словамі выказваўся Вячаслаў, не ўдакладняецца.

«Берасцейская вясна» знайшла пастанову Баранавіцкага суда на Вячаслава Салодкага ад 9 сакавіка 2023 года. У адміністрацыйным пратаколе было напісана, што «нецвярозы Салодкі нібыта паводзіў сябе задзірліва, размахваў рукамі, крычаў, чым наўмысна парушыў грамадскі парадак і спакой грамадзян», чым здзейсніў дробнае хуліганства (артыкул 19.1 КаАП). Суддзя Мікалай Кміта прысудзіў за гэта 12 сутак адміністрацыйнага арышту.

За выказванні непахвальных слоў пра Лукашэнку суддзя Літвінчык прызначыла Салодкаму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на адзін год калоніі агульнага рэжыму.

Чытайце таксама:

У Беларусі новае «экстрэмісцкае фармаванне» — праект daroha

ГУБАЗіК прымусіў мужчыну звесці татуіроўку з радком «Не быць скотам»

У Лунінцы за каментары затрымалі мужчыну. Ён выдаліў акаўнт, але яго ўсё роўна знайшлі — вось як гэта магло быць

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?