Клуб «Клаксвік» быў заснаваны ў 1904 годзе і мае 20 чэмпіёнскіх тытулаў. Больш мае толькі «ХБ Тарсхаўн» — 24. У сёлетнім чэмпіянаце «Клаксвік» упэўнена ідзе на першым месцы, маючы 16 перамог у 16-ці матчах. Фота: інстаграм каманды

Клуб «Клаксвік» быў заснаваны ў 1904 годзе і мае 20 чэмпіёнскіх тытулаў. Больш мае толькі «ХБ Тарсхаўн» — 24. У сёлетнім чэмпіянаце «Клаксвік» упэўнена ідзе на першым месцы, маючы 16 перамог у 16-ці матчах. Фота: інстаграм каманды

«Клаксвік» учора ў серыі пенальці абыграў чэмпіёна Швецыі клуб «Хэкен» у матчы ў адказ другога кваліфікацыйнага раўнда. Сустрэча прайшла ў Гётэборгу.

Пасля асноўнага і дадатковага часу матча быў зафіксаваны лік 3:3, а ў серыі пенальці фарэрцы перамаглі — 4:3. Першая сустрэча, якая прайшла на Фарэрах, завяршылася з лікам 0:0.

Наступным супернікам «Клаксвіка» будзе нарвежскі «Молдэ». Калі фарэрцы прайграюць, яны адправяцца ў плэй-оф кваліфікацыі Лігі Еўропы. Калі і там прайграюць, то гарантавана выступяць у групавым раўндзе Лігі канферэнцый.

У першым раўндзе «Клаксвік» выбіў з Лігі чэмпіёнаў венгерскі «Ферэнцвараш», прычым у Будапешце перамог 3:0. Пасля гэтай паразы «Ферэнцвараш» адправіў у адстаўку расійскага трэнера Станіслава Чарчэсава.

У сезоне—2020/21 «Клаксвік» саступіў у раўндзе плэй-оф кваліфікацыі Лігі Еўропы ірландскаму «Дандалку» і завяршыў выступленні ў еўракубках, а Ліга канферэнцый праводзіцца з сезона—2021/22.

Што праўда, цяпер выхад у групавы турнір еўракубкаў для карлікаў не такая ўжо і навіна.

У сезоне 2021—2022 у групавым турніры Лігі канферэнцый гуляў гібралтарскі «Лінкальн», у мінулым годзе — ліхтэнштэйнскі «Вадуц».

А вось беларускі клуб апошні раз гуляў у групавым турніры еўракубкаў у сезоне 2018—2019.

БАТЭ ў групе з «Чэлсі», венгерскім «МОЛ Відзі» і грэцкім ПАОКам заняў 2-е месца ў групе Лігі Еўропы і выйшаў у плэй-оф, дзе прайграў лонданскаму «Арсеналу», прычым у Барысаве была перамога 1:0.

Затым чатыры гады беларускія клубы не прабіваліся ў групавы турнір.

Цяпер шанцы мае той жа БАТЭ. У трэцім раўндзе Лігі Еўропы барысаўскі клуб згуляе з малдаўскім «Шэрыфам». У выпадку перамогі БАТЭ гарантуе сабе як мінімум месца ў групавым раўндзе Лігі канферэнцый, у выпадку паразы будзе гуляць у плэй-оф кваліфікацыі Лігі канферэнцый. Гэта значыць, што будзе яшчэ адзін шанец.

Выйшаў у трэці раўнд кваліфікацыі Лігі канферэнцый і гродзенскі «Нёман».

Чытайце таксама:

БАТЭ вылецеў з Лігі чэмпіёнаў, атрымаўшы 11 мячоў ад чэмпіёна Кіпра

«Тарпеда-БелАЗ» вылецела з еўракубкаў

«Нёман» выйшаў у трэці раўнд Лігі канферэнцый

Клас
8
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1